v11   v22   v33   v44   v55   v66   v77  v88

Дударскі фэст-2012

Дударскі фэст-2012 – адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі – праект “Пава”, DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll новая праграма гурта Кашлаты Вох і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці – гурт з Івянца “Рарог”. Упершыню прыедзе дудар з Украіны – Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы – упершыню на Беларусі гурт Tryzna. Упершыню на сцэне малады беларускі гурт "Тутэйшыя".

Праграма фэста:

27.04.2012 ДК ветэранаў, 19:00, Канцэрт-адкрыццё Дударскага фэсту

Essa

Дуэт Дзяніс Сухі і Стась Чавус

Рарог (Івянец, падлеткавы гурт)

Стары Ольса

Перад канцэртам у фае – танцы са слухачамі, тэатр "Яварына", гурт "Тутэйшыя"

28.04.2012 – Дударская канферэнцыя на хутары Шаўловічы (Валожынскі раён)

29.04.2012 – (першая палова дня); Музейным комплексе “Дудуткі”, Танцавальны канцэрт "Жывы фальклор". Традыцыйныя старабеларускія і сярэднявечныя танцы пад дуду, вольная атмасфера, навучанне танцам, старадаўнія забавы і гульні. Удзельнікі: Тэатр "Яварына", Алесь Чумакоў, Зміцер Сасноўскі

29.04.2012 клуб Рэ:Паблік, 18:00, Гала-канцэрт

"Тутэйшыя"

Cornucopia

DJ Павел Бальцэвіч & Зміцер Сасноўскі

Конкурс імправізацыі з DJ Павел Бальцэвіч

Tryzna (Польшча)

Стары Ольса

ПАВА (фольк-мадэрн - праект гурта Тэстаментум тэррэ)

Кашлаты Вох

LitvinTroll

Танцавальная падтрымка: тэатры Дэ-Грыза, Яварына, Фламея, Гістрыён

logo-top-left 

 

Gallery of The 2011 Bagpipe Festival

Please update your Flash Player to view content.
viagra